„Пэраточа” і „Падляшская актава культур” без падтрымкі міністэрства
Фестываль “Белавежскія мастацкія інтэграцыі – Ператоча” і спектакль «Metoda Ustawień Narodowych» засталіся без датацыі міністэрства культуры Польшчы ў галіне народнай культуры, танца і тэатра.
На чарговыя пастаноўкі таксама не атрымаў грошай спектакль Міхала Станкевіча на аснове гісторыі рэйда Рамуальда Райса «Бурага» па Падляшшы.
Фестываль “Падляшская Актава Культур” таксама застаецца без міністэрскай датацыі. Паводле дырэктара ваяводскага асяродка анімацыі культуры Цэзара Мелько, арганізатара «Актавы» – фестываль не атрымаў 190 тысяч злотых:
— Мне цяжка гэта нават каментаваць. Я лічу, што фестываль такога кшталту, фестываль, які прамуе розныя культуры, асабліва прымаючы пад увагу наша палажэнне і розныя меншасці, што жывуць тут, гэта сапраўды вельмі важны фестываль.
14-е „Ператоча” адбудзецца, але яшчэ не ведаем у якой форме, кажа арганізатар Мікалай Бушко:
– Мы атрымалі такую лічбу – колькасць пунктаў, што можам адклікацца. Цяпер толькі выслаць, пацвердзіць, а яны або прымуць наша адкліканне або не. „Ператоча” мы плануем на 29-30 ліпеня. Публіка – гэта белавежцы, гэта цэлы рэгіён, а таксама многа турыстаў, якія не хаваюць, што спецыяльна прыязджаюць да нас на „Ператоча”.
Усе арганізацыі, якія не атрымалі дафінансавання могуць апратэставаць рашэнне міністэрства да 13 сакавіка. Сёлета дафінансаванне атрымалі 9 праектаў з Падляшша на агульную квоту 314 тысяч злотых.
Міністэрскую датацыю – 90 тысяч злотых атрымаў фестываль «З вясковага панадворка» у Чаромсе. Таварыства аматараў народнай культуры з Чаромхі, якое арганізуе фестываль, таксама атрымала датацыю ў памеры 19 тысяч злотых на майстар-класы пляцення саломы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток