Памяць, якая працуе ў літаратуры і мастацтве Падляшша



«Перажыць мінулае. Пра памяць, якая працуе ў літаратуры і мастацтве Падляшша». Сустрэча пад такой назвай пройдзе ў Цэнтры культуры Беластоцкага ўніверсітэта.

dsc05447

Як адзначыла госць сённяшняй раніцы з Рацыяй прафесар Данута Завадска з аддзялення філалогіі Беластоцкага ўнівэрсітэта: «З’ява так званай працуючай памяці — вельмі важная, асабліва для фармавання тоеснасці».

—  Працуючая памяць — гэта такая памяць, якая мае свае функцыі ў сучаснасці. Гэта такое мінулае, якое найчасцей служыць будаванню тоеснасці. Напрыклад, тоеснасці пэўнага месца, рэгіёну. Часта мы чытаем пра тое, што цяжкія выпадкі з мінулага, ці агулам цяжкае мінулае, памятаецца пры дапамозе сацыяльна фармаванага маўчання. У цяперашні час не заўсёды можна пра нешта сказаць, што не значыць, што гэтая падзея не памятаецца. Яна менавіта тады працуе як бы няяўна. І тады літаратура гэта праяўляе.

Пачатак сустрэчы «Перажыць мінулае. Пра памяць, якая працуе ў літаратуры і мастацтве Падляшша» 16.30 (паводле польскага часу) ва ўніверсітэцкім цэнтры культуры ў Беластоку.

Поўную гутарку з супрацоўніцамі аддзялення філалогіі Беластоцкага універсітэта прафесар Данутай Завадскай і доктарам Катажынай Савіцкай-Межыньскай слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Гутарыў Мікола Ваўранюк, Беларускае Радыё Рацыя