„Перэточэ-2017”



Беларусы, палякі, татары, літоўцы і цыганы. Музыку розных народаў, якія стагоддзямі разам жывуць на тэрыторыі сучаснага Падляшша, можна паслухаць у Белавежы.

Тут праходзіць юбілейны, 15-ты фестываль “Белавежскія мастацкія інтэграцыі “Перэточэ-2017”. Як кажа дырэктар фестывалю Мікалай Бушко, галоўная ідэя – паказаць разнастайнасць і цікавасць гэтага рэгіёну:

– Хочам паказаць культуры народаў, якія з розных прычын з’яўляліся тут у нас і жылі на працягу сотняў гадоў.

– Гомельская вобласць, Лельчыцкі раён, вёска Тонеж.

РР: Спяваюць у вас яшчэ на вёсках беларускія песні?

– Спяваюць і багата спяваюць. У нас праводзіцца абрад „Чырачка”, у нас уся моладзь удзельнічае і ўсе песні спяваюць.

– Наш ансамбль па-літоўску называецца „Tautiška kapelisu”. Мы прыехалі з Вільні, цэнім гэты фестываль і вельмі цешымся, што нас запрашаюць.

Фестываль “Перэточэ-2017” працягнецца ў Белавежы сёння. Выступяць: цыганскі калектыў “Рада” з Гародні, “Світанак” з Беластоку, клезмерскі гурт “Klezmaufor” з Любліна ды іншыя. Пачатак а 18-ай гадзіне. Арганізатарам з’яўляецца Фонд “Царкоўная музыка” ў Гайнаўцы.

[Not a valid template]

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя