Першая беларуская анлайн школа ва Украіне рыхтуецца да навучальнага года
Да новага навучальнага году рыхтуецца Першая беларуская анлайн школа ва Украіне.
Аасаблівых зменаў не прадбачыцца, колькасць вучняў, як і выкладоўцаў, застаецца прыкладна той жа, – распавяла кіраўніца Анастасія Шпакоўская:
– Зараз мы ўжо рыхтуемся ва ўсю, ідзе набор на новы навучальны год. З 11-га верасня мы стартуем. Гэта ўжо наш чацвёрты год, які працуе Першая беларуская анлайн школа ва Украіне. Выкладоўцаў у нас засталася тая ж колькасць – гэта дванаццаць чалавек. Яшчэ ў нас там з’явіцца адна настаўніца, але мы яшчэ не падпісалі дамову.
Задача першасная – гэта даць цікавыя і актуальныя веды, каб дзеці развіваліся і раслі, і галоўнае, што яны знаходзяцца побач з беларускай культурай, памятаюць адкуль яны, хто яны і ведаюць сваю родную мову, – дадала Анастасія Шпакоўская.
Беларускае Радыё Рацыя