„Першая скрыпка беларускіх пратэстаў” Таццяна Грыневіч распавяла пра сваё жыццё пасля пратэстаў



Першая скрыпка беларускіх пратэстаў, спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава зараз знаходзіцца ў Варшаве,  куды яна прыехала з Турэччыны. Асабістая мэта сустрэцца з адзіным сынам-студэнтам ператварылася ў грамадскую дзейнасць. Таццяна Грыневіч-Матафонава кожны дзень ладзіць сустрэчы, удзельнічае ў акцыях. Яна спявае на акцыях і сустрэчах, акампануючы сабе на скрыпцы і гітары. Ей дапамагае сын, кажа Таццяна:

„А зараз якраз мая гуманітарная віза скончыцца. І я зразумела. што ўсёж трэба выкарыстаць, каб сына ўбачыць. А ўсе сябры з’ехалі ў Польшчу, і гэта магчымасць пабачыць зноў усіх блізкіх і дарагіх людзей. Таму я прыехала сюды, і кожны дзень у мяне вельмі насычаны на сустрэчы, на акцыі, на спевы, на танцы”.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Год таму з-за падтрымкі ўдзельнікаў акцый ў Менску мастацкімі выступамі спявачцы прыйшлося пакінуць Беларусь.

Беларускае Радыё Рацыя