Першая смерць ад каронавіруса ў Польшчы
Памерла адна з 47–мі асобаў, заражаных каронавірусам у Польшчы. Гэта 57-гадовая пацыентка з Познані.
Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт горада Енджэй Салярскі (Jędrzej Solarski). Пра першую смерць ад каронавіруса выказаўся падчас прэс-канфэнцыі прэзідэнт Польшчы – Анджэй Дуда:
– Адбылося тое, чаго мы баяліся цягам апошніх дзён – памерла першая асоба ад каронавірусу. Выказваю спачуванні родным.
Жанчына памерла ў гарадской бальніцы im. Strusia ў чацвер. Яе стан быў вельмі дрэнным з моманту яе паступлення.
У сувязі з пагрозай эпідэміі з сённяшняга дня ў Польшчы не працуюць усе адукацыйныя і культурніцкія ўстановы. На ўсіх знешніх межах краіны ўведзены санітарны кантроль. Кіраўнік канцылярыі прэм’ер- міністра Міхал Дворчык паведаміў сёння, што не ўводзіцца забарона на працу крамаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Lukasz Cynalewski / Agencja Gazeta)