Першы аўтамабільны рэйд у Бельску
Бельск Падляшскі стаў арэнай змагання рэйдавых кіроўцаў. Там праходзіць першы аўтамабільны рэйд Бельска Падляшскага. Спаборніцтвы адбываюцца на ўчастках, размешчаных у розных частках горада.
Пра праграму рэйду распавёў дырэктар мерапрыемства і чалец Падляшскага аўтамабільнага клуба Пятро Багнюк:
– Гэта аўтамабільная імпрэза для розных кіроўцаў. Траса праходзіць праз участкі, дзе абавязваюць правілы дарожнага руху, а таксама праз участкі без абмежавання хуткасці, дзе ўдзельнікі пазмагаюцца за час. Будзе выпрабаванне кіроўцаў на прыватных пляцах, а таксама на вуліцах Каперніка, Панятоўскага і Замковай. І трасу трэба прайсці двойчы з 2-хвілінным інтэрвалам.
Арганізатарамі першага аўтамабільнага рэйду Бельска Падляшскага выступіў Падляшскі аўтамабільны клуб. Ганаровы патранат над мерапрыемствам прыняў бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск
Фота аўтара