Першы беларускі фрымаркет у грузінскім Батумі
18 снежня 2022 года ў грузінскім Батумі на базе адукацыйнага цэнтра «Мандарын» адбыўся першы беларускі фрымаркет.

Пра гэту ініцыятыву распавядае Марыя, адна з арганізатарак такога адмысловага мерапрыемства:
– Мы вырашылі арганізаваць рамонты для людзей, якія не хочуць выкідваць рэчы ў добрым стане, якім не шкада імі падзяліцца. І людзі, якія знаходзяцца ў нейкай патрэбе, могуць прыйсці і ўзяць тое, што ім патрэбна. Таксама адна з прычынаў – гэта экалагічная праблема, то-бок экалагічны след, які мы пакідаем на зямлі, так як з перапрацоўкай у Батумі ўсё не так добра.
Марыя кажа, што ў Батумі, каб аддаць непатрэбныя рэчы, прыходзілі людзі розных нацыянальнасцяў:
– Прыходзіла шмат розных людзей: якія толькі штосьці пакідалі, ці наадварот – тыя, якія толькі штосьці бралі. У гэтым нічога такога няма, таму што людзі прыходзяць з рознымі мэтамі. Я дакладна ведаю, што сюды прыходзілі і беларусы, і ўкраінцы, і казахі, і расейцы, і нават грузін. Гэтае мерапрыемства не вельмі разрэкламаванае, таму людзей было няшмат, але, напэўна, прыходзілі ад усіх, хто жыве ў Батумі, і мне падаецца, што нават ад малдаван тут ёсць рэчы.
Плануецца, што пасля Новага года ў Батумі пройдзе шэраг падобных мерапрыемстваў, якія будуць арганізаваныя беларусамі.

Беларускае Радыё Рацыя
