Першы дзень фестывалю абуджаных TUTAKA (абноўлена)
Арганізатары фестывалю „Tutuka” расказалі, што першы дзень завяршаюць сапраўдным дваровым канцэртам. Сёння гасцей свята цешаць гурты „Dzieciuki”, „Квардзік“, а таксама Уладзімір Пугач (J:МОРС).
***
Мастачка і перформерка Яна Шостак абвесціла пра свой намер балатавацца ў парламент Польшчы. Як адзначыла актывістка, яе шлях пачнецца з Падляшша і ёй неабходна падтрымка і дапамога беларусаў.
***
Да фэсту далучылася Святлана Ціханоўская.
***
Фэст „Тутака” мае насычаную праграму, таму да імпрэзы прыцягнутыя і валанцёры.
„Я з задавальненнем далучыўся да імпрэзы”, — кажа валанцёр фэсту Дзяніс і тлумачыць чаму:
— Гэта сапраўднае беларуская імпрэза, што праходзіць ужо колькі гадоў, таму трэба падтрымліваць беларусаў, што гэта робяць. Для мяне валанцёрства гэта яшчэ той самы час, што завецца не працай, а збольшага адпачынкам.
РР: Наколькі складана быць валанцёрам на фэсце „Тутака“?
— Валанцёры гэта заўжды самаадданыя людзі, і гэта складаная праца. Але калі побач з табою працуюць нармальныя хлапцы і дзяўчаты, гэтая праца ладзіцца вельмі файна.
Усяго на фэсце „Тутака”, як зазначыў Дзяніс, працуе каля 10 валанцёраў.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
***
Цяпер на пляцоўцы „Тамака“ адбываецца фінальная падтрыхтоўка да аднаго з галоўных імпрэзаў фестывалю абуджаных „Тутака“.
***
Да фэсту „Тутака” далучылася мастацкая рэзідэнцыя „Дома Творцаў”, якая функцыянуе цяпер у Беластоку. Адна з прац, прадстаўленых на падзеі, прысвечаная загінуламу палітвязню-перформеру Алесю Пушкіну.
Расказвае кіраўнік арт-рэзідэнцыі “Дом творцаў” Сяржук Доўгушаў:
– Асноўная частка прац будзе прадстаўленая на фестывалі “Тутака”. Гэта і дэкарацыі, і стварэнне інсталяцыі рамантычнага Менска, пратэснага, але і працы мастакоў, таму што мастакі толькі прыехалі і ўжо пачалі маляваць. Напрыклад, вось тое, што адбылося, вельмі сумная навіна, якая шакавала ўсіх, – гэта забойства Алеся Пушкіна ў турме. Пачалі з’яўляцца працы, менавіта яму прысвечаныя. Мы абавязкова напрыканцы рэзідэнцыі яшчэ зробім выставу, прысвечаную Алесю Пушкіну.
Зараз у мастацкай рэзідэнцыі ўдзельнічае 14 чалавек.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
***
Сёння, 14 ліпеня, у Гарадку на Падляшшы пачаўся фестываль абуджаных TUTAKA.
Адтуль перадае наша карэспандэнтка Марына Савіцкая:
– Паступова, пакрысе імпрэза набірае абароты. Вось мы прыехалі на пляцоўку літаральна гадзіну таму, і я бачу, што з кожнай хвілінай гледачоў ды і выступоўцаў становіцца ўсё больш і больш. Вось толькі што сустрэліся з Уладзімірам Пугачам, які ўвечары выступіць на канцэрце. Таксама на пляцоўцы ўжо знаходзяцца і вядоўцы мерапрыемства. Сустракаліся тут з Крысцінай Дробыш. І самі людзі, якія прышлі паглядзець, што чакае на фэсце TUTAKA. Гэта і палякі, і беларусы, і ўкраінцы. І адпаведную мову можна пачуць з усіх куткоў гэтага мерапрыемства. Ужо працуюць арт-кірмаш, інфа-пункт.
Цалкам гук у далучаным файле:
Да сустрэчы з Светланай Ціханоўскай і пачатку канцэртнай праграмы ў гасцей фестывалю „Tutaka” ёсць добрая нагода атрымаць новыя веды падчас-майстар-класаў. Асаблівая ўвага нададзена маленькім наведвальнікам – для іх майстар-клас праводзіць „Мова Нанова”, а Маляваныч расказвае казку.
Беларускае Радыё Рацыя