Першы год прэзідэнцтва Пятра Парашэнкі
Споўніся год, як Пятро Парашэнка абраны прэзідэнтам. Ва Украіне падрахавалі яго хібы і дасягненні за гэты час.
Пятро Парашэнка – першы ўкраінскі прэзідэнт, які праводзіць рэформы падчас фактычнай вайны з Расеяй. А таму вынікі першага года яго прэзідэнцтва супярэчлівыя.
Украінская ўлада стала больш адкрытай, у тым ліку і для крытыкі з боку грамадства. Праходзіць судовая рэформа, шмат карупцыянераў часоў прэзідэнцтва Януковіча апынулася за кратамі. Значна ўзмацнілася ўкраінская армія. Падпісанае пагадненне з Еўразвязам. Украіна мае сталую падтрымку ЕЗ і ЗША. Ці не галоўная заслуга пятага прэзідэнта краіны ў тым, што вайна не ахапіла ўсе рэгіёны Украіны.
Але шмат хто ва ўкраінскім грамадстве наракае, што Парашэнка надае больш увагі знешняй палітыцы, чым сітуацыі ў краіне. Сярод безумоўнага негатыву першага года прэзідэнцтва – пагаршэнне эканамічная сітуацыі, непапулярная ва Украіне камунальная рэформа, незразумелыя кадравыя прызначэнні.
Палітычныя аналітыкі, аднак, нагадваюць, што Пятро Парашэнка мае багата часу для выпраўлення памылак.
Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.
Фота hvylya.net