Першы курс “Мова нанова” для дзетак у Варшаве
У Варшаве адбыўся першы курс заняткаў “Мова нанова” для беларускіх дзетак. Гэтыя заняткі правяла спявачка і бард Таццяна Грыневіч.
Дзеткам вельмі спадабаліся заняткі на роднай мове. Спадарыня Таццяна не толькі з імі размаўляла па-беларуску, але і задавала дзеткам розныя пытанні, на якія яны стараліся адказваць таксама на роднай мове. Усе разам вучылі вершы беларускіх паэтаў, расказвалі тыя вершы, якія дзеткі ведаюць і нядаўна распавядалі іх у садках і школах Беларусі.
Таццяна Грыневіч разам з дзеткамі гуляла ў розныя беларускія гульні, дзеці адгадвалі загадкі, весяліліся ад смяшынак. А потым пад музыку разам выконвалі беларускія народныя песні, таньчылі вясёлыя танцы… Заняткі ўсім спадабаліся і дзеткі чакаюць новых сустрэч на “Мове нанова”.









Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя
