Першы Падляшскі фестываль піва праходзіць у Беластоку
Першы Падляшскі фестываль піва праходзіць у Беластоку. Гэта найперш прэзентацыя піваварных кампаній, якія працуюць у рэгіёне, а таксама адмыслоўцаў, якія самі вараць піва, так званых хатніх піваварняў.
Цягам двух дзён у на рынку Касцюшкі ў Беластоку можна скаштаваць піва, а таксама пазнаёміцца з працэсам яго прыгатаваная, кажа мэнэджар бровару Stary Rynek, на базе якога праходзіць першая такая імпрэза на Падляшшы, Катажына Садоўская:
— Ініцыятыва з’явілася на Трэцім падляшскім конкурсе хатняга піва, які ладзіць Падляшскае рэгіянальнае аддзяленне Польскага таварыства хатніх півавараў. Гэта адбываецца тут, у нашым бровары «Стары рынэк». Каб надаць гэтаму конкурсу больш піўны характар мы вырашылі запрасіць і іншыя бровары нашага рэгіёна да супрацы.
У часе фестывалю таксама праходзіць III Падляскі Конкурс хатняга піва, падчас якога кваліфікаваныя суддзі выберуць найлепшы гатунак хатняга піва з усей Польшчы. Фестываль на Рынку Касцюшкі праходзіць у 19-20 траўня.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя