Першы выпадак захворвання на каронавірус зарэгістраваны ў Польшчы (абноўлена)
У горадзе Зялёна Гура ў мясцовым шпіталі ў пацыента знойдзена хвароба. Выпадак афіцыйна пацверджаны міністрам аховы здароўя.
Пацыент сам звярнуўся да лекара. Ён прыехаў у Польшчу з Нямеччыны. Паколькі ён не састарэлага ўзросту, лекары кажуць, што рызыка для жыцця хворага невялікая, але яму неабходны каранцін.
Пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам паведаміў на прэс-канферэнцыі польскі міністр аховы здароўя Лукаш Шумоўскі:
– Ноччу мы атрымалі вынікі першага пацыента ў Польшчы, у якога захворванне каронавірусам пацверджана. Пацыент знаходзіцца ў шпіталі ў Зялёнай Гуры, што ў Любускім ваяводстве. Ён адчувае сябе добра, усе асобы, якія кантактавалі з гэтым пацыентам, знаходзяцца на дамашнім карантыне пад наглядам санітарных службаў.
Як удакладніў міністр, заражаны каронавірусам прыехаў у Польшчу з Нямеччыны.
Таксама ў каранцін змешчаны усе, хто кантактаваў з хворым пасля яго вяртання ў Польшчу.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, у краіне на дадзены момант 68 чалавек знаходзяцца ў шпіталях па падазрэнні ў дыягназе. Вынікі іх тэстаў чакаюцца ў бліжэйшы час.
У суседніх з Польшчай Беларусі і Украіне таксама ўжо зафіксаваны каранавірус. У Беларусі 4 выпадкі, ва Украіне 1.
Беларускае Радыё Рацыя