Першыя дні ў садку №14 з беларускімі групамі ў Беластоку
Дзеці, якія ідуць у дзіцячы садок, ўпершыню сутыкаюцца з цалкам новай сітуцыяй, застаюцца з чужымі людзьмі на пару гадзін.
“Хаця садкі каляровыя, выхавацелькі прыемныя, але натуральным з’яўляецца стрэс і жаль пры развітанні з дзіцём” – кажа дырэктар дзіцячага садку №14 з беларускімі групамі ў Беластоку – Люцыя Німеровіч.
– Калі прыходяць гэтыя трохгодкі, яны плачуць. І мамы плакалі, калі выходзілі, бо не маглі аддзяліць дзіцяці ад сябе. І быў такі жаль, што яны пакідаюць нам дзіця. Гэта такая эмоцыя. Быў такі бацька, які гаварыў: “Калі будзе плакаць, тэлефануйце”. Я казала: “Мы не будзем тэлефанаваць, калі прыйдзеце – усё будзе добра.
„У першыя дні, самае важнае не працягваць моманту развітання”, – падказвае настаўніца Анна Бабік.
– Нездаровыя вельмі доўгія развітанні. І найгоршая памылка, якую робяць бацькі, калі ўжо адпусцілі дзіця ў групу і яно пабегла: “Вярніся, пацалуй мяне яшчэ раз”. Тады дзіця зноў расклейваецца.
“Але таксама трэба памятаць, што дзеці чакаюць нашага вяртання, таму нельга абяцацць што забярэм дзіця пасля абеда, а прыходзім бліжэй вечара”, – адзначае настаўніца.
Паводле псіхолагаў таксама важнае ўзнагароджваць дзяцей нейкімі дробязямі, за адвагу, калі ўжо забіраем іх з садка да дому.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота ps14.bialystok.pl