Першыя прышчэпкі ад COVID-19 зробленыя ў Падляшскім ваяводстве



35 медыкаў шпіталя Міністэрства ўнутраных спраў і Адміністрацыі ў Беластоку былі прышчэпленыя сёння, яшчэ 40 будуць прышчэпленыя ў найбліжэйшым часе.

Гэты момант сапраўды можна назваць гістарычным, сцвярджае дырэктарка шпіталя Аліцыя Скіндзелеўская:

– Гэта задача была пастаўлена нам небеспадстаўна. Мы з’яўляемся шпіталем, які мае найбольшы досвед  у змаганні з COVID-19. Па-першае, як шпіталь аднайменны, па-другое, як шпіталь каардынацыйны, які мае шмат спецыялізацый, урэшце, як шпіталь вузлавы, які будзе выконваць прышчэпкі не толькі для ўласнага персаналу, але і для іншых, для сілавых структур і для ўсіх, хто мае патрэбу.

На сеняшні дзень шпіталь мае 75 прышчэпак. Гэтая партыя вакцыны цалкам прызначаная для медыкаў. Фактычна яны стануць той доследнай групай, на якой будзе тэсціравацца вакцына. Кажа намеснік дырэктара шпіталя Марэк Кілюк:

– Гэта колькасць дапаможа нам пратэсціраваць вынікі, назіраць за пацыентамі, відавочна, што гэтую лічбу мы хочам штодня павялічваць. І ў межах патрэб лічым, што мінімум са ста чалавек пачнём. Плануем пачаць у гэтых першых партыях у студзені, бо ведаем, што людзей, маючых патрэбу ў прышчэпках, ёсць вельмі і вельмі шмат.

Першапачаткова вакцыну атрымаюць медыкі, служачыя, настаўнікі, асобы сталага веку.

Агулам Польшча атрымае 60 мільёнаў прышчэпак розных фірмаў.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя