Песенны фестываль «Гродна-Беласток»
У Беластоку адбыўся 21 фестываль польскай і беларускай песні «Гродна-Беласток».
На сцэне ў парку Плянты выступілі прадстаўнікі беларускай меншасці на Падляшшы і польскія калектывы з Беларусі. Фестываль ужо васямнацць гадоў адбываецца папераменна ў Беластоку і Гародні,” – кажа суарганізатар Васіль Сегень з Беларускага грамадска-культурнага таварыства:
– Галоўная задума – паказаць беларускую культуру Польшчы беларусам і палякам Беларусі, і нашай публіцы – у першую чаргу беларусам Польшчы – польскую культуру на Гродзеншчыне, на Беларусі. Вось гэтая ідэя здзяйсняецца ўжо 21 год і рэалізуецца на сцэне.
Апрача выступаў калектываў з Польшчы і Беларусі наведвальнікі фэста мелі магчымасць сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі – такімі як Віктар Швед ці Міра Лукша. Удзельнікаў чакалі таксама выстаўкі-кірмашы народнага рукадзелля.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўатара
