У Беластоку прэзентавалі комікс пра Людвіка Заменгофа (абноўлена)



У Беластоку прэзентавалі комікс пра жыццё творцы штучнай мовы эсперанта Людвіка Заменгофа.

2o

Гэта двухмоўнае ангельска-эсперанцкае выданне з каляровымі ілюстрацыямі, якія выканаў мастак Даніель Баўм. У кніжцы апісаныя і ілюстраваныя падзеі з жыцця Заменгофа, але таксама чытач пазнае гісторыю эсперанта і эсперанцкага сусветнага руху. Прэзентацыі кніжкі суправаджаў канцэрт традыцыйныай песні з Падляшша ў аранжыроўцы cтруннага квартэта StringArte Quartet.

Анна Данілевіч, Цэнтр Людвіка Заменгофа:

– Гэты год нас пераканаў, шо трэба рабіць другое выданне, бо з’явілася шмат пытанняў. Ангельская мова стала першым відавочным выбарам, бо гэта сучасная мова міжнародных зносін. Але варта было б выкарыстаць і лакальныя мовы, тыя, на якіях Заменгоф выхоўваўся і чуў штодзень.

Гэта другое выданне комікса пра Лазара Заменгофа. Першае поўнасццю на польскай мове выдадзенае было год таму.

11224553_10153773084893764_2066713932247838655_o

Цэнтр імя Лазара Заменгофа, які з’яўляецца выдаўцом кніжкі, не выключае, што ў будучыні комікс будзе перакладзены таксама на іншыя мовы.

12365990_10153773084678764_2705546735916703044_o

* * *

“Традыцыйная песня Падляшша як музычны запавет многіх культур” – пад такой назвай прайшоў сёння ў Беластоку ў Цэнтры Людвіка Заменгофа канцэрт cтруннага квартэту.

12362683_10153773241933764_3643047063426732281_o

Падчас якога  прагучалі музычныя аранжыроўкі традыцыйных падляшскіх песняў беларускага, украінскага і польскага паходжання. У рэпэртуары –   лірычныя, рэлігійныя і абрадавыя песні музычна апрацаваныя беластачанкай, стыпендыянткай прэзідэнта горада Магдалінай Шчэбёт:

– На гэтую песню я трапіла ў спеўніку Стэфана Копы. Аказалася, што яе калісьці спявала Анна Шчэбёт – мая далёкая сваячка. Мяне гэта так узрушыла, што я проста мусіла напісаць аранжыроўку да гэтай песні.

Канцэрт адбыўся  ў рамках дня народзінаў Людвіка Заменгофа – стваральніка мовы эсперанта. У час мерапрыемства адбылася таксама прэзентацыя коміксу пра Людвіка Заменгофа.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: J.Markiewicz Сentrum Ludwika Zamenhofa