“Песні Сакольшчыны” – плён 30-ці гадовай працы
Абрадавыя, жніўныя, веснавыя і вясельныя песні Сакольшчыны змешчаны ў новым зборніку Сцяпана Копы.
Гэты вядомы фалькларыст і збіральнік песеннага фальклору Беласточчыны выдаў двухтомную кніжку “Песні Сакольшчыны”.
Гэта вынік амаль трыццацігадовай працы:
– Я думаю – 120-130 у другім томе. І якісь 160 – у першым томе. Першы том датычыць Паўночнай часткі Сакольшчыны. Гміны – Янаў, Крынкі, Кузніца, Саколка, гміна Шудзялава.
“Песні Сакольшчыны” гэта ўжо дзясяты зборнік песеннага фальклору Беласточчыны. Раней, дзякуючы працы Сцяпана Копы, былі выдадзеныя зборнікі песень Бельшчыны і Гайнаўшчыны.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
