Беластоцкі пікет салідарнасці з польскай меншасцю ў Беларусі
“Рэжым Беларусі небяспечны ўвогуле для Еўропы”. Чалец Саюза палякаў Антон Касцоў выказаўся пра рэпрэсіі, прымусовую дэпартацыю і пераслед супраць палякаў у Беларусі:
– Мы сабраліся на акцыю салідарнасці з палякамі ў Беларусі і таксама з Саюзам палякаў у Беларусі. Бо ўжо робяцца рэпрэсіі не толькі ў дачыненні беларускай апазіцыі, але і ў дачыненні польскай меншасці. Гэтага не павінна быць. Нашы краіны і нашы народы вельмі блізкія. І беларусы, і палякі ставяцца добра адзін да аднаго. І гэта сведчыць пра тое, што рэжым Лукашэнкі ўжо небяспечны ўвогуле для Еўропы.
З гэтай нагоды ў Беластоку адбыўся пікет, прысвечаны салідарнасці з польскай меншасцю ў Беларусі. Паводле арганізатараў пікета, акцыя мела на мэце прыцягнуць увагу да Беларусі, на рэпрэсіі супраць як саміх беларусаў, так і польскай меншасці.
Беларускае Радыё Рацыя