Пікет у Бруселі каля будынка Еўрапарламента
Падчас саміту “Усходняга партнёрства” беларуская дыяспара Бельгіі правяла пікет у Бруселі на плошчы Люксембург побач з будынкам Еўрапарламента. Мэта пікету – звярнуць увагу на праблемы ў Беларусі.
Каля 20 удзельнікаў пікету трымалі плакаты ў падтрымку палітзняволеных. Пікетоўцы нагадалі еўрачыноўнікам, што асноўнае зло Беларусі – у Крамлі, а дыктатар Лукашэнка – пешка ў руках расейскага дыктатара Пуціна.
Кажа адзін з арганізатараў акцыі – Зміцер Піменаў, вядомы ў 90-я гады як беларускі Мірон.
– У нас былі плакаты, на якіх было напісана пра палітвязняў у Беларусі, пра рэпрэсіі ў Беларусі. Мы хацелі звярнуць увагу, што праблема Беларусі знаходзіцца ў Крамлі. Лукашэнка гэта толькі марыянетка ўсіх праблем, якія надарылася перажыць беларускаму народу. Падчас гэтага пікету распаўсюджвалі чарговы нумар інфарматыйнага бюлетэня. Мы распавядаем пра палітычную сітуацыю ў Беларусі.
Паводле Зміцера Піменава, беларуская дыяспара ў Бельгіі не маўчыць ніколі на праявы зла, што адбываюцца ў Беларусі.
Цалкам матэрыял:
Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя