Пікет у падтрымку Паліны Шарэнды-Панасюк у Антвэрпэне
Беларусы Бельгіі зладзілі ў Антвэрпэне пікет у падтрымку беларускай палітзняволенай – Паліны Шарэнды-Панасюк.
Некалькі дзясяткаў актывістаў беларускай грамады ў Бельгіі спачатку памаліліся ў мясцовай беларускай грэка-каталіцкай царкве за Паліну, а пасля службы выйшлі на пікет на адну з цэнтральных вуліц Антвэрпэна, каб на прыкладзе жанчыны чарговы раз нагадаць усім аб праблеме палітычных зняволеных у Беларусі.
Гаворыць удзельнік пікету, актыівіст беларускай суполкі ў Бельгіі – Зміцер Піменаў:
– Хацелі адзначыць цвёрдасць духу, цвёрдасць перакананняў і цвёрдасць характара мужнай беларускі Паліны Шарэнды-Панасюк. Гэта вельмі моцная, вельмі цвёрдая маладая жанчына, якая сваім прыкладам паказвае, як трэба здабываць волю і як трэба дабівацца перамогі. Яна больш вольная, седзячы ў турме, чым мы вольныя, знаходзячыся па-за мурамі турмы. Усе беларусы, якія прынялі ўдзел, захапляюцца мужнасцю і цвёрдасцю Паліны. Жыве Беларусь! Слава Паліне!
Паліна Шарэнда-Панасюк – грамадская актывістка з Берасця, ужо больш 1000 дзён знаходзіцца ў зняволенні. Больш палову гэтага тэрміну яна правяла ў карцарах, ШІЗА альбо памяшканнях камернага тыпу. Павінна была выйсці пасля адбыцця пакарання ў гэтым годзе, але замест гэтага ў турме над ёй адбыўся другі суд, па рашэнні якога ёй працягнулі тэрмін зняволення. 2 кастрычніка распачнецца ўжо трэці такіх суд над зняволенай актывісткай.
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя