Пілігрымка Беласток – святая Гара Грабарка – дзень трэці
Адным з прыпынкаў на паломніцкім шляху 29-тай пілігрымкі стаў Бельск Падляшскі. Тут паломнікі начавалі, а сёння пасля набажэнства ў Прачысценскай царкве – адправіліся ў напрамку Кляшчэляў.
Паводле айца Уладзіміра Місіюка многія маладыя людзі далучаюцца да пілігрымкі, каб ацаніць сваю веру:
– Бог нам дапамагае ў дарозе, надворе’е спрыяе, дождж быў, але ноччу. Калі ішлі, сонца не прыпякала, вельмі добра было ісці. Гаварылі пра духоўнае жыццё, пра царкоўнае жыццё. Гэта адна з тых справаў, якая прыцягвае маладых людзей, каб ісці.
Сёння беластоцкія паломнікі наведалі мужчынскі манастыр святога Дзмітрыя ў вёсцы Сакі, ды заначуюць у Кляшчэлях.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя