Пілігрымка на Грабарку з Бельска Падляшскага
Бельскае паломніцтва накіравалася на Гару крыжоў пасля малітвы ў царкве Святога Міхаіла Арханёла. Амаль кожны паломнік нясе з сабой крыж, які пакіне на Святой Гары. Паломнікі – амаль 180 маладых ды дарослых вернікаў – цягам трох дзён пройдзе крыху больш за 60 кіламетраў. Кажуць паломнікі:
– Не ведаю, каторы гэта раз. Можа, 15-ты альбо 20-ты. Чалавек не можа сабе ўявіць гэты месяц без паломніцтва.
– Я адчуваю гэты час як час бліжэй да Бога. Гэта вялікае шчасце і чысціня душы. І слёзы таксама ёсць.
– Ёсць за што Богу дзякаваць, папрасіць прабачэння за свае, нашы грахі, каб хоць на кроплю іх стала менш. Маю з сабой ікону Святога Серафіма Сароўскага, яна ў мяне заміраточыла ў Беларусі. І я заўсёды, калі іду ў пілігрымку, бяру яе з сабой.
Бельская пілігрымка будзе 15 жніўня начаваць у Кляшчэлях, а 16 жніўня – у Жэрчыцах. Святкаванні Прaабражэння Гасподняга ў жаночым манастыры святых Марфы і Марыі на Святой гары Грабарцы пачнуцца 17 жніўня ўвечары. Галоўная святочная літургія пачнецца 19 жніўня ў 9.30.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара