Піліп Біканаў: Высокі попыт на нефармальную адукацыю ў моладзі Беларусі і беларускай дыяспары свет
У Варшаве, у Іmaguru Startup Hub прайшла анлайн-прэзентацыя даследавання адукацыйных патрэбаў беларусаў.

Вынікі прадставіў кіраўнік даследчага праекта, незалежны сацыёлаг Піліп Біканаў:
– Існуе высокі попыт на нефармальную адукацыю сярод моладзі. Мы бачым, што галоўная аўдыторыя, якая да нас прыйдзе, гэта 12%, першасная аўдыторыя. Агулам шырокая аўдыторыя – гэта блізу 2/3 моладзі ў Беларусі. У дыяспары нават вышэй. Таму што ў дыяспары яны яшчэ больш зацікаўлены ў гэтым. То бок ёсць з кім працаваць. Гэтая група складаецца з менчан, значная частка людзей – гэта дзяўчыны. Найпапулярнейшыя тэмы – прававая пісьменнасць, прадпрымальніцтва, лічбавыя навыкі, візуальнае мастацтва, дызайн, ІТ.
У межах анлайн-прэзентацыі таксама адбылася панельная дыскусія пра выклікі беларускай моладзі з удзелам ініцыятыў грамадзянскай супольнасці дыяспары Польшчы. Арганізатарам мерапрыемства выступіла ініцыятыва ImagineY.
Матэрыял цалкам:







Фота аўтара і Філіпа Біканава.
Беларускае Радыё Рацыя
