Планшэты для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову



44 планшэты для вучняў, якія вывучаюць беларускую мову, купіў сёлета комплекс школ у Міхалове. Грошы на электронныя дапаможнікі даў бургамістр Міхалова. Планшэтамі карыстаюцца дзеці толькі на ўроках беларускай мовы. Тлумачыць дырэктар комплексу школ Ян Лукша.

– У звязку з тым, што няма падручнікаў для навучання беларускай мове, купілі дзецям планшэты. Імі яны могуць карыстацца цягам усяго года.

Паводле Яна Лукшы, у будучыні планшэты атрымаюць таксама ўсе вучні комплексу школ.

У Міхалове беларускую мову вывучае каля 100 вучняў: дзеці ад другога класа пачатковай школы да другога класа гімназіі. Кожны тыдзень школьнікі маюць тры ўрокі.

Гімназія ў Міхалове супрацоўнічае са школай у Ваўкавыску.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя