Плануецца разбудова Бельскага дома культуры
З дома ператворыцца ў цэнтр. Яшчэ летась плануецца разбудова Бельскага дома культуры. Будаўляныя працы працягнуцца два гады, а новаадкрыты будынак будзе названы Белськім Цэнтрам Культуры. Гэта будзе новая якасць – кажа Алжбета Фёнік, дырэктарка Бельскага Дома культуры
— Вялікі. Сучасны з супер кіназалам, галерэяй, разбудаваны угару, добра асветлены. Кавярня мае быць. Усё, што трэба бяльшчанам у культурным плане, будзе ў Бельскім доме культуры.\
У новай установе і будынку змогуць сустракацца і працаваць няўрадавыя арганізацыі. Наяўнасць новай залі дазволіць праводзіць таксама канцэрты, якія дагэтуль немагчыма было правесці з увагі на састарэлае тэхнічнае абсталяванне і колькасць месц для гледачоў. Афіцыйна пра фінансаванне разбудовы БДК Маршаўкоўская ўправа Падляшскага ваяводства паведаміць ў гэтым месяцы.
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя