Планы і прэм’еры Падляшскай Оперы і Філармоніі



Оперная Студыя, супраца з іншымі операмі, „Фестываль Пучыні”, адкрытыя канцэрты для моладзі. Гэта толькі частка планаў новай дырэктаркі Падляшскай Оперы і Філармоніі прафесара Эвы Іжыкоўскай-Ліпіньскай. 

Бліжэйшым часам Опера будзе рэалізоўваць планы, падрыхтаваныя ранeйшай дырэкцыяй:

– З запланаваных прэм’ер – 4-га кастрычніка опера “Халка” (Вільня), варшаўскі  “Вялікі тэатр Нацыянальнай оперы” прадставіць “Прывід Оперы” і чарговая рэалізацыя на вялікай сцэне мюзікла “Ісус Хрыстос – суперзорка”.

Як заяўляе прафесар Эва Іжыкоўска-Ліпіньска, 17 красавіка 2020 года адбудзецца прэм’ера “Яўгена Анегіна”. Гэта ўжо прапанова новай дырэктаркі, якая павінна яшчэ вырашыць праблемы фінансавыя – Опера мае запазычанасць восем мільёнаў злотых. Дырэктарка паінфармавала, што ніхто з працуючых у Оперы не будзе звольнены. Таксама яшчэ ў гэтым годзе вырашаць праблемы кепскай акустыкі ў вялікай опернай зале.

Беларускае Радыё Рацыя, Беласток