Платформа „Новая Беларусь” адзначыла год свайго існавання
Платформа „Новая Беларусь” адзначыла год свайго існавання.

„Нашая місія – стварыць лічбавую экасістэму для беларусаў і беларусак у краіне і за мяжой, якая прадстаўляе прастору для вызначэння і вырашэння імі сваіх патрэб”, – зазначыў сузаснавальнік праекту Павел Лібер:
– Год назад мы разумелі, што гэта будзе важная веха для нас. Паколькі вялікая колькасць ініцыятыў сёння не даходзіць нават да года свайго жыцця. Усе стаміліся, недахоп рэсурсаў, усе эмацыйна выпаліліся і т.д. Таму ў нас дастаткова вялікая, складаная платформа. Мы вельмі радыя і дакладна разумеем, што сы яшчэ мінімум год будзем рабіць. У прынцыпе да 2025 у нас некаторыя праекты распісаныя. Таму такая прыемная стомленасць і адчуванне, што мы робім штосьці добрае.
На думку Паўла Лібера, праз 5 год платформа „Новая Беларусь” ператворыцца ў праект з аўдыторыяй прыкладна ў паўмільёна. „Але самае галоўнае – што гэта будуць свядомыя людзі, якія будуць гатовыя нешта рабіць дзеля сваёй нацыі”, – дадаў кіраўнік.




Беларускае Радыё Рацыя
