Podlasie SlowFest – павольна і са смакам



Больш за 400 розных імпрэзаў, праведзеных у няспешнай атмасферы. У Супраслі з ліпеня па верасень пройдзе незвычайнае мерапрыемства Podlasie SlowFest. Цягам 10-ці тыдняў фестываля госці паўдзельнічаюць у паказах фільмаў, канцэртах, кулінарных майстар-класах ды сустрэчах з літаратарамі. Можна будзе пачуць між іншым праваслаўны хор імя Багдана Анісімавіча ды калектыў “З лесу”, які прадстаўляе фальклор Палесся. Усё павольна і са смакам.

Бо гэта галоўная ідэя фестываля, кажа яго творца Роман Гутэк.

– Усё няспешна, каб мець час паглядзець творы мастацтва, кінастужкі, паслухаць музычныя творы, сустрэцца з творчымі асобамі, на размовы і нават на тое, каб пабыць сам-насам з сабою. Бо калі мы, напрыклад,  не хочам удзельнічаць у дыскусіі пасля прагляду стужкі, то можам пайсці ў лес, бо з цэнтру Супраслі да лесу ўсяго пяць хвілін. І вось мы ўжо ў лесе ці на лузе сам-насам з сабою.

Фестываль Podlaskie SlowFest пройдзе з 1 ліпеня па 17 верасня. Ужо сёння можна купляць квіткі на ўсе мерапрыемствы. У праграме сотні імпрэзаў – кожны дзень максімум два. Больш падрабязна аб праграме можна прачытаць на сайце http://www.podlasieslowfest.pl/.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота bialystok.wyborcza.pl