„Пока” Зоі Сачко
Выйшаў новы зборнік вершаў аўтарства Зоі Сачко “Пока”. Ён змяшчае 90 твораў, якія паэтэса, сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, напісала на падляшскай мове.
“Гэта перш за ўсё мова маёй роднай вёскі – Волькі, што ў гміне Орля,” – кажа Зоя Сачко:
– Я ў 16 гадоў пачала пісаць. Гэта для мяне было такое адкрыццё. Ёсць людзі, якія размаўляюць толькі “па-нашаму”. І ўсе справы свайго жыцця вырашаюць на сваёй мове. І гэта было асноўным натхненнем, “коб пісаті по-своёму”.
Прамоцыя кніжкі “Пока”, якая з’явілася на свет намаганнямі аб’яднання Музей малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, прайшла ў Гарадской біблятэцы ў Бельску Падляшскім.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя