Полк Каліноўскага аб’явіў пра завяршэнне фармавання батальёна „Ліцвін”
Беларускі полк імя Каліноўскага аб’явіў пра поўнае завяршэнне фармавання батальёна „Ліцвін”. Ён названы ў гонар загінулага добраахвотніка Іллі Хрэнава, які меў такі пазыўны. З байцамі батальёна правёў размову камандзір палка Дзяніс Прохараў („Кіт”).

Пра тое, што ў палку Каліноўскага будзе батальён „Ліцвін”, было анансавана яшчэ ў траўні. У жніўні прэс-служба падраздзялення паведаміла, што „у хуткім часе ваяры батальёна будуць выконваць баявыя задачы на фронце”. У складзе палка Каліноўскага былі „два баявыя батальёны” — „Тэрор“ і „Волат“.
Аднак у жніўні „Тэрор” аддзяліўся ад палка пасля звальнення яго камандзіра з пазыўным „Вараг” і дзейнічае як асобнае падраздзяленне, ваюе на паўднёвым фронце. Тым часам камандзір мінамётнага ўзвода батальёна „Волат” Іван Тамашэвіч аб’явіў, што сышоў з палка Каліноўскга.
