Полк Каліноўскага аднавіў набор добраахвотнікаў
14 гадоў таму
Полк Каліноўскага аднавіў набор рэкрутаў. Прычым ва ўсе падраздзяленні палка.
„Падрабязнасці пра часовае спыненне рэкрутынгу дадзім праз некаторы час у нашых навінах”, — заяўляе прэс-служба падраздзялення.
Набор у шэрагі каліноўцаў быў прыпынены 5 верасня. Прычыны такога рашэння не называліся.
Полк Каліноўскага — самае вялікае з беларускіх добраахвотніцкіх падраздзяленняў, якія абараняюць Украіну.