Полк Каліноўскага: Параненыя ў Бахмуце, але з падтрымкай ад Жытоміра
Падчас баявых дзеянняў ва Украіне некалькі ваяроў Палка Каліноўскага атрымалі раненні.

Сярод іх і кіраўнік „Маладога фронту” Дзяніс Урбановіч. Сітуацыю падчас прэс-канферэнцыі пракаментавала камандзір эвакуацыйнай групы батальёна „Волат” з пазыўным „Север”:
– 31 снежня і 3-4 студзеня ў нас было дзве буйныя аперацыі на ўскраінах Бахмута. 31-га чысла ў нас было шэсць параненых, два чалавека з аскепкавымі раненнямі, чацвёра кантужаных рознай цяжкасці, сярод якіх я. На дадзены момант лячэнне праходзяць усе ваяры. Ваяры з кулявымі параненнямі знаходзяцца ў шпіталі. Два з іх з параненнямі ў грудную клетку, адзін з раненнем у вобласць шыі. Дзяніс Урбановіч, пазыўны „Ваўкалак”, быў паранены ў грудную клетку, раненне даволі цяжкое, але пры гэтым цяпер ужо ў стабільным стане і ўжо папраўляецца.

Таксама Полк Каліноўскага пацвердзіў, што параненыя беларускія байцы ва Украіне атрымліваюць ад дзяржавы бясплатную медычную дапамогу і выплаты нараўне з украінскімі калегамі. Таксама днямі Полк атрымаў ад мэра Жытоміра ў падарунак аўтамабіль, камплекты зімовай формы, генератары і дрон.


Беларускае Радыё Рацыя
