Полк Каліноўскага стварае новы батальён Western
14 гадоў таму
Полк Каліноўскага стварае новы батальён Western. У яго склад ужо ўвайшлі афіцэры краін НАТА і прафесійныя іншаземцы з баявым досведам. Да новага фарміравання могуць далучыцца іншыя ахвотныя, калі яны маюць досвед службы ў прафесійным войску.
“Нашыя замежныя пабрацімы цалкам падзяляюць права ўкраінскага і беларускага народаў на свабоду і дэмакратыю. Яны гатовыя дапамагаць нам, каб разам дасягнуць перамогі”, — піша Полк Каліноўскага ў сваім Тэлеграме.
21 верасня Полк аднавіў набор рэкрутаў у свае шэрагі.