Полк Каліноўскага звярнуўся па дапамогу ў зборы медыкаментаў
Полк Каліноўскага звярнуўся па дапамогу ў зборы медыкаментаў да дыяспараў у Польшчы і іншых краінах. Прадстаўнікі беластоцкай дыяспары арганізавалі збор і пазней перадачу сабранага валанцёрам, якія апякуюцца добраахвотнікамі.

Найбольш запатрабаванымі і неабходнымі для нашых ваяроў з’яўляюцца наступныя лекі і медсродкі:
1- парашкі ад прастуды і высокай тэмпературы кшталту фэрвекс, антыгрыпін і падобнае.
2- полівітаміны. Розныя і шмат
3- Вітамін С, аскарбінавая кіслата ў любым выглядзе
4- Магнэ В6- комплекс 5- сугравальныя крэмы, гелі ці мазі для суставаў. Напрыклад: Бальзам расцірка для цела з камфарай і перцам струковым, Крэм бальзам Пчаліны яд і Хондраіцін, Скіпідарная мазь у тубах, Апізартрон мазь у тубах
5- прэпараты цынку для суставаў
6- Хондраіцін сульфат ды інш. артрапратэктары ў розных камбінацыях
7- Кальцый Д3 Нікамед або іншыя формы кальцыя з вітамінам Д
8- асобна вітамін Д
9- супрацьзапаленчыя мазі для суставаў кшталту: Дыклафенак, найз гель, вальтарэн-гель
10- Німесулід, дыклафенак, кетапрафен у таблетках або Сашэ
11- вітаміны групы В у ампулах: тыямін, рыбафлавін, пірыдаксін, цыанакабаламін (В1, В2, В6, В12) па асобку і ў камбінацыях кшталту: Мільгама 12-гастрапратэктары: амепразол, нальпаза, нэксіум і г.д.
13- актываваны вугаль трэба шмат
14-спрэі і растворы для паласкання горла кшталту: ОКИ, ёдзінол, люголь, ратакан, настойка календулы
15- Но-шпа ( Дротаверын)
16- пульсаксіметры
17- супрацьапёкавыя гелі для баявых аптэчак
18 – маркеры для баявых аптэчак
19- Пантэнол мазь, спрэй для загойваньня ран.
Адным з пунктаў збору стаў і офіс MOST Media у Беластоку па вул. Сянкевіча 44.
Збор будзе ажыццяўляецца да 13/02 ўключна.
