Польшча абвастрае каранцінныя захады
Польшча з 28 снежня па 17 студзеня абвастрае каранцінныя захады. Больш за тое, у ноч з 31 снежня на 1 студзеня забароненыя ўсялякія перамяшчэнні, за выключэннем асобных выпадкаў. Будуць зачыненыя гандлёвыя цэнтры, гатэлі.
Міністр здароўя краіны Адам Нядзельскі звяртаецца да суграмадзян з наступнымі словамі:
22 снежня ў Польшчы паведамілі пра 7 192 новыя выпадкі заражэння каронавірусам. Памерлі яшчэ 309 чалавек. Агульныя лічбы з пачатку эпідэміі: больш за 1 мільён 200 тысяч выпадкаў заражэння, а колькасць смяротных выпадкаў набліжаецца да 26-ці тысяч. У Польшчы кампанія вакцынацыі ад каронавірусу мае пачацца яшчэ да канца бягучага года.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Radio eM, Czarek Sokolowski / AP