Польшча адмовілася прадаваць зброю Украіне



Замест ваеннай дапамогі новы ўрад Польшчы гатовы забяспечыць Украіне гуманітарную.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына у інтэрв’ю польскаму тэлеканалу TVP Info, спасылаючыся на той факт, што ва Украіны хапае сваёй зброі перадае Espreso TV.

„Украіна мае сваю зброю, акрамя таго, сама вырабляе добрае ўзбраенне. Мы абсалютна дакладна будзем аказваць гуманітарную дапамогу”, – заявіў Схетына.

Нагадаем, раней Томаш Семоняк, польскі міністр абароны, заявіў пра гатоўнасць пастаўляць зброю, калі Украіна папросіць.