Польшча адмяніла большасць каронавірусных абмежаванняў
Як толькі з’явілася магчымасць арганізоўваць масавыя мерапрыемствы, на Падляшшы стартавалі разнастайныя імпрэзы. Так у Беластоку праходзіць традыцыйны фестываль габрэйскай культуры “Zachor. Колер і гук”, у межах якога адбываецца шэраг канцэртаў.
Гарадок запрашае ў пятніцу і суботу на Дні горада, падчас якіх запланаваны шэраг забаў і музыкі, а таксама бясплатны грыль і прагляд сямейнага кіно на вольным паветры. Зоркай свята стане Зянон Мартынюк са сваім калектывам, які выступіць увечары пятніцы. У рамках суправаджальных мерапрыемстваў 13 чэрвеня а 14-ай гадзіне ў Радуніне адбудзецца асвячэнне магілы студзеньскіх паўстанцаў і адкрыццё памятнай шыльды.
Беларускае Радыё Рацыя