Польшча адмяніла каранцін для тых, хто прышчэпіцца
Некаторыя катэгорыі замежных грамадзян могуць не праходзіць абавязковы каранцін.
Да іх адносяцца студэнты, спартоўцы, дальнабойшчыкі, а таксама экіпажы самалётаў ды судоў. Акрамя гэтага, не давядзецца праходзіць каранцін тым, хто прышчапіўся ад COVID-19.
Жорсткі каранцін уведзены ў краіне з 28 снежня па 17 студзеня.
Беларускае Радыё Рацыя
