Польшча адзначае Дзень Усіх Святых
Першага лістапада, калі каталіцкі касцёл адзначае Дзень Усіх Святых, у Польшчы – выходны.
Таксама і праваслаўныя, хоць памінкавая Дзімітрыеўская субота прыпадае сёлета на другога лістапада, карыстаюцца з вольнага дня і наведваюць магілы сваіх блізкіх.
– Прыходжу сюды вельмі часта, не толькі 1-га лістапада. Бо ўжо шэсць гадоў я ўдава.
– Тут ляжаць мае бацькі. Ляжыць мой брат, мой муж. Я наведваю іх. Сумую па іх.
Па ўсім горадзе, не толькі ля могілак, кожны можа набыць кветкі і знічы на свой густ за адпаведную цану.
– Як будзе мароз, будуць штучныя кветкі. А як не будзе вялікага марозу, то жывыя.
Магілы блізкіх сёлета людзі будуць наведваць яшчэ некалькі дзён. Таму ля могілак будзе ўзмоцнены рух да нядзелі.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток