Польшча адрэагавала на словы Лукашэнкі пра Беласток і Вільню



Словы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што польскі горад Беласток і літоўскі Вільня з’яўляюцца беларускімі землямі – гэта акт агрэсіі, прапаганда і дэзінфармацыя. Так на заяву кіраўніка Беларусі адрэагаваў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Днём раней, падчас выступу з нагоды Дня народнага адзінства, Лукашэнка заявіў, што некаторыя часткі суседніх дзяржаў з’яўляюцца землямі рэспублікі.

Польскі прэм’ер мяркуе, што такімі заявамі кіраўнік Беларусі спрабуе справакаваць чарговы міграцыйны крызіс, які будзе суправаджацца фейкамі, прапагандай, кібератакамі і дэзінфармацыяй. Пры гэтым Маравецкі падкрэсліў, што падобныя «атакі» і агрэсіі толькі мацней аб’ядноўваюць Польшчу і Літву.

Беларускае Радыё Рацыя