Польшча адзначае Дзень Незалежнасці



Па ўсёй краіне праходзяць урачыстаці, прымеркаваныя да 11 лістапада – Дня Незалежнасці. Галоўныя святкаванні праходзяць у Варшаве. У сваёй прамове прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адзначыў важнасць незалежнасці краіны, асабліва ў складанай геапалітычнай сітуацыі Польшчы.

– Незалежнасць, як і свабода, ніколі не даецца раз і назаўсёды. Па-рознаму бывае. У розных частках свету ёсць краіны, дзе больш стабільна, дзе лепшае геапалітычнае становішча. І палякі на прыкладзе соцень гадоў нашай гісторыі пераканаліся, якой важнай ёсць незалежнасць, як часам лёгка яе згубіць.

Яшчэ сёння прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда накіруецца ў Белую Падляску, дзе возьме ўдзел у святкаваннях Дня Незалежнасці.

Тым часам у Варшаве праходзіць марш Незалежнасці, які арганізаваны нацыяналістамі. Удзельнічае ў ім каля 25 тысяч чалавек.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pistolet95.flog.pl