Польшча адзначае гадавіну Варшаўскага паўстання



Варшаўскае паўстанне было адной з найбуйнейшых бітваў у Польшчы на працягу Другой сусветнай вайны.

Powstanie-Warszawskie-2

Паўстанне пачалося 1 жніўня 1944 года ў межах аперацыі „Бура” – плана агульнанацыянальнага захопу ўлады ў краіне, напярэдадні савецкага наступу.

[youtube id=”Oaljd7aEKEI”]

Асноўнай мэтай паўстанцаў было выцясненне нямецкіх акупантаў з горада і падтрымка далейшай барацьбы супраць гітлераўскай кааліцыі. Пабочнай палітычнай задачай з’яўлялася імкненне вызваліць Варшаву да ўваходу савецкіх войскаў, каб падкрэсліць незалежнасць польскай дзяржавы, прывесці да ўлады падпольны ўрад у выгнанні і не дапусціць насаджэнне савецкай улады.

[youtube id=”g-AVy7Xt4YQ”]

Варшаўскае паўстанне было адной з найбуйнейшых бітваў на працягу Другой сусветнай вайны: загінулі 10 тысяч паўстанцаў, 7000 прапалі без вестак; значныя страты панеслі немцы – загінулі каля 10 тысяч жаўнераў, каля 6 тысяч прапалі без вестак, нямецкія войскі страцілі 300 танкаў, гармат і бронеаўтамабіляў.

[youtube id=”zr5uGi7mil4″]

Паўстанне не дасягнула мэтаў, але для чарговых пакаленняў палякаў стала сімвалам мужнасці і рашучасці ў барацьбе за незалежнасць краіны.