Польшча будзе яшчэ больш падтрымліваць Украіну?
Ва Украіне абмяркоўваюць выбары ў польскі Парламент, вынікі якіх агучаныя афіцыйна. Партыйныя лідары і палітычныя аналітыкі ў Кіеве аднадушныя ў тым, што цяпер Варшава будзе яшчэ больш актыўна падтрымліваць Украіну ў канфлікце з Крамлём.
Але ж ёсць і свае нюансы.
Больш падрабязна – наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.
– Па-першае, ва Украіне не выключаюць, што Варшава зноў уздыме пытанне стаўлення да Украінскай Паўстанцкай арміі, бо Валынская трагедыя 1943 года надта балючая для палякаў. Ёсць і шмат іншых пытанняў гісторыі ўкраінска-польскіх узаемадачыненняў, ацэнка якіх кардынальна адрозніваецца ў палякаў і ўкраінцаў.
Па-другое, Варшава будзе больш энергічна напалягаць на ўкраінскіх рэформах і асабліва на змаганні з карупцыяй, бо ўжо неаднаразова дэкларавалася, што менавіта гэтыя змены ва Украіне ёсць галоўнай умовай далейшай падтрымкі кіеўскіх уладаў.
Па-трэцяе, “Права і справядлівасць” заяўляла, што можа больш жорстка абмежаваць плынь мігрантаў у Польшчу, а гэта тычыцца і ўкраінскіх уцекачоў з Крыма і Данбаса.
Тым не менш, партыя Яраслава Качыньскага “Права і справядлівасць”, якая атрымала на выбарах 37,58% галасоў, лічыцца ва Украіне самай прыхільнай да Кіева палітычная сілай.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя
Фота news-front.info