Польшча, Чэхія, Славаччына і Угоршчына будуць дапамагаць украінскаму войску
Міністэрствы абароны Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Угоршчыны будуць дапамагаць украінскаму войску. Вайсковае кіраўніцтва гэтых краін сустракалася з начальнікам украінскага Генеральнага штабу ў славацкіх Татрах, дзе і былі падпісаныя адпаведныя дамовы.
Украінскі бок на пяцібаковых перамовах прадстаўляў начальнік Генеральнага штабу Узброеных сіл Украіны Віктар Мужэнка. “Мы ўзялі ўдзел у вучэннях войск Вышаграскай групы, а цяпер плануем запрасіць экспертаў ва Украіну”, – паведаміў ён.
Якой будзе гэтая дапамога, не паведамляецца. Эксперты мяркуюць, что размова вядзецца пра вайсковую лагістыку, рэформу індэндантскіх службаў, а таксама пра трэніраванні ўкраінскіх вайскоўцаў.
Вышаградская група была створаная ў 1991 годзе ў выніку сустрэчы прэзідэнтаў Польшчы Леха Валенсы і тады яшчэ Чэхаславацкай федэратыўнай рэспублікі Вацлава Гавэла з венгерскім прэм’ерам Ёжэфам Анталам у горадзе Вышаградзе, для каардынацыі сумеснай палітыкі ў цэнтральнаеўрапейскім рэгіёне. Украінскае кіраўніцтва неаднаразова выказвала намер прыяднацца да Вышаградскай групы.
Для Беларускага Радыё Рацыя – Марцін Война, Украіна.