Польшча – другая ў Еўразвязе па колькасці жанчын на кіраўнічых пасадах



Роля жанчын у польскім грамадстве значна павысілася за апошнія 15 гадоў.

У Польшчы конжая пятая сям’я знаходзіцца на ўтрыманні жанчыны – піша Dziennik Gazeta Prawna. Роля жанчын у польскім грамадстве значна павысілася за апошнія 15 гадоў.

Згодна з дасьледаваннямі Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Польшчы (GUS) у 21% сем’яў галоўны ўклад у сямейны бюджэт робяць жанчыны. Калі дадаць да статыстыкі маці, якія выхоўваюць дзяцей у адзіночку, то доля сямей, якія ўтрымліваюць жанчыны, стане яшчэ большай – 39%.

Рос заробкаў жанчынаў звязаны з тым, што ўсё больш з іх атрымліваюць вышэйшую адукацыю. Сёння дамаў з унівэрсітэцкімі дыпломамі ў Польшчы на 69% больш, чым 10 гадоў таму. Жанчын з вышэйшай адукацыяй цяпер на 42% больш, чым мужчынаў. Вынікам павышэння ўзроўню адукацыі стала павелічэнне долі жанчын на вышэйшых кіроўных пасадах у фірмах і дзяржустановах. Згодна з дадзенымі еўрапейскай статыстычнай службы Eurostat, 41% кіраўнічых кадраў у Польшчы складаюць жанчыны. Паводле гэтага паказчыку Польшча знаходзіцца на другім месцы ў Еўразвязе – адразу пасля Латвіі, дзе жанчыны займаюць 47% кіраўнічых пасадаў.

Аднак грошы не вырашаюць сямейных праблемаў – канстатуюць журналісты Dziennik Gazeta Prawna. Нягледзячы на тое, што заробкі жанчынаў растуць, патрабаванні, якія грамадства ім прад’яўляе, застаюцца ранейшымі. Надалей выхаваньнем дзяцей у польскіх сем’ях займаюцца пераважна жанчыны. Толькі 27% сем’яў бацькоўскія абавязкі ў роўнай ступені выконваюць мамы і таты.

Польскае Радыё