Польшча гатовая паставіць Украіне дадатковыя аб’ёмы ўзбраення
Польшча гатова паставіць Украіне дадатковыя аб’ёмы ўзбраення, заявіў журналістам прэм’ер-міністр рэспублікі Матэвуш Маравецкі. Пры гэтым польскі прэм’ер нагадаў, што Польшча заўсёды выступала за вайскова-тэхнічную дапамогу Украіне.
„Казаў пра гэта ў Бруселі некалькі дзён таму, каб дапамога была як мага больш эфектыўнай. Некалькі заходніх партнёраў паводзілі сябе амбівалентна. Не да канца было зразумела, якая іх пазіцыя. Сёння ўсе ў ЕЗ, нават тыя, хто далей на Захад ад Масквы, разумеюць небяспеку, якая навісла над Еўропай, разумеюць гэтыя чорныя хмары, якія могуць быць небяспечныя не толькі для Украіны, але і азначаць нешта вельмі нядобрае для ЕЗ”, – сказаў Маравецкі.
Беларускае Радыё Рацыя
fot. PAP/EPA/TOMS KALNINS