Польшча гатовая пры неабходнасці закрыць і чыгуначныя пераходы з Беларуссю



Польшча гатовая пры неабходнасці закрыць і чыгуначныя пераходы з Беларуссю. Пра гэта Польскаму прэс-агенцтву (РАР) заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мацей Вонсік. Паводле палітыка, Польшча і Літва ўжо ўзгаднілі механізм прыняцця рашэння аб закрыцці аўтамабільных пераходаў. Да яго павінна далучыцца і Латвія. Але таксама Вонсік выказаў гатовасць абмежаваць рух і праз чыгуначныя пераходы.

Вонсік адзначыў, што, паводле даных польскага боку, у Беларусі знаходзяцца ад 3,5 да 5 тысяч баевікоў ПВК “Вагнер»” На яго думку, хоць яны і небяспечныя, але гэта не тое падраздзяленне, якое ўвойдзе ў Польшчу і пачне вайну, але іх могуць выкарыстоўваць для гібрыдных дзеянняў, правакацый на мяжы з агнястрэльнай зброяй, узмацнення міграцыйнага ціску і так далей.