Польшча: каранцін скароцяць
Працягласць знаходжання на каранціне асоб са станоўчымі вынікамі тэстаў на каронавірус, а таксама ўсіх, хто ўязджае на тэрыторыю Польшчы, скароцяць.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар дэпартамента аховы здароўя Войцех Андрусевіч, перадае tokfm.pl. Ён павінен доўжыцца тыдзень, а не 14 дзён. Скарочаная працягласць каранціну мае паспрыяць хутчэйшаму вяртанню на працу. Згодна з новымі правіламі, на сёмы дзень каранціну людзі, якія знаходзяцца ў ізаляцыі, атрымаюць SMS-паведамленне з просьбай прыйсці на тэст у пункт drive-thru. І такі чалавек, пасля атрымання адмоўнага выніку тэсту, зможа адразу выйсці з каранціну, – сказаў прэс-сакратар ведамства аховы здароўя Польшчы падчас сустрэчы з журналістамі.
Да гэтага часу такія SMS-паведамленні адпраўляліся толькі на адзінаццаты дзень каранціну.
Фота: DARIUSZ BARAŃSKI