Польшча мяняе візавыя правілы беларусаў
Польшча мяняе правілы атрымання нацыянальнай візы для ўкраінцаў і грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў краіне. Візавыя змены набудуць моц 7 верасня, паведамляе SchengenVisaInfo.
Як паведамляе на сваім сайце Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі не ўсе грамадзяне Украіны і Беларусі змогуць аформіць нацыянальную візу, падаўшы заяву ў Польшчы.
Права на візу атрымаюць украінцы, якія задзейнічаны ў міжнародных аўтамабільных перавозках або члены экіпажаў самалётаў, а таксама асобы, якія маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.
Чакаецца, што міністэрства прадаставіць дадатковую інфармацыю пра працэдуры і месцы падачы заявы на атрыманне візы ў бліжэйшыя дні.